32-гадовая мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з масквічом і выманіла ў яго 18 тысяч даляраў. Цяпер ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

32-гадовая мінчанка і 36-гадовы масквіч пазнаёміліся ў інтэрнэце. У час размовы мужчына абмовіўся, што хоча купіць машыну. Дзяўчына распавяла, што ў яе ёсць добры знаёмы, які займаецца купляй-продажам аўто, і яна можа дапамагчы ў гэтым пытанні.
Мінчанка ўгаварыла масквіча перавесці на яе рахунак 18 тысяч даляраў. Атрымаўшы сродкі яна пачала прыдумляць адгаворкі, чаму няма ні грошай, ні машыны. Мужчына трываў паўтара года, а потым звярнуўся ў міліцыю.
Дзяўчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 (Махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў.
Раней дзяўчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары