Грамадства66

З пачатку года насельніцтва Мінска вырасла на 4,4 тыс. чалавек

Колькасць насельніцтва Мінска па стане на 1 ліпеня 2016 года склала 1 млн. 964,2 тыс. чалавек, што на 4,4 тыс. Больш у параўнанні з пачаткам бягучага года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Мінск, ілюстрацыйнае фота ecotour.by

У студзені—чэрвені 2016 года ў сталіцы нарадзілася 10.904 дзіцяці, на 16 больш у параўнанні са студзенем—чэрвенем 2015 года. Памерла 8.758 чалавек, менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 34 (на 0,4%). Натуральны прырост склаў 2.146 чалавек, на 50 (на 2,4%) больш, чым у студзені—чэрвені 2015 года.

У першыя шэсць месяцаў 2016 года зарэгістраваны 6.191 шлюбны саюз, афіцыйна скасавалі шлюб 3.779 сем`яў.

Нагадаем, тэму перанаселенасці Мінска ў чарговы раз закрануў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 22 чэрвеня на пятым Усебеларускім народным сходзе.

«Нам трэба раўнамернае размеркаванне прадукцыйнасці па краіне, — сказаў Лукашэнка. — Нельга ўсё цягнуць у Мінск. Мы ўжо сёння ў гадзіны пік не можам перасоўвацца па транспартных артэрыях Мінска. Мы, як і ўсе краіны вакол і ў свеце, можам дапусціць найцяжкую і непапраўную памылку, калі палова насельніцтва жыве ў сталіцы і ваколіцах. І ў выніку народ, які жыве ў сталіцы і ваколіцах, задыхаецца. Вам гэта трэба? Не. І мінчанам тым больш».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА55

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні11

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА55

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць