Улада44

Выбаркам адмовіў у задавальненні скаргі Алеся Лагвінца

Мінская гарадская выбарчая камісія адмовіла ў задавальненні скаргі прэтэндэнта ў дэпутаты Алеся Лагвінца на папярэджанне, вынесенае яго ініцыятыўнай групе акруговай камісіяй Сухараўскай акругі № 101.

Папярэджанне ініцыятыўнай групе было вынесенае 29 ліпеня. На думку акруговай камісіі, група парушыла патрабаванне выбарчага заканадаўства ў частцы невыканання абмежаванняў пры зборы подпісаў, «якая выявілася ў раздачы друкаваных матэрыялаў выбаршчыкам падчас збору подпісаў, а таксама ўзнагароджання выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу ў падпісныя лісты».

У скарзе ў гарадскую камісію Лагвінец паказаў, што ні ён, ні яго ініцыятыўная група «не ўзнагароджвала выбаршчыкаў за падтрымку яго вылучэння ў дэпутаты». Пры гэтым ён адзначае, што ў рашэнні акруговай камісіі адсутнічаюць звесткі, кім, калі магло ажыццяўляцца такое ўзнагароджанне, колькі чалавек яго маглі атрымаць. Таксама Лагвінец патлумачыў, што не мог прысутнічаць на ўсіх пікетах асабіста, а таму на іх раздаваліся яго візіткі, каб грамадзяне пры жаданні маглі з ім звязацца не толькі як з прэтэндэнтам у дэпутаты, але і намеснікам старшыні праваабаронча-асветніцкага аб'яднання.

Як паведаміў БелаПАН Лагвінец, Мінская гарадская камісія не падтрымала яго довады. «У іх апынулася шмат, верагодна напісаных пад дыктоўку адміністрацыі раёна, скаргаў, у якіх людзі скардзяцца на пікеты і гэтак далей», — сказаў ён, выказаўшы здагадку, што кандыдатам у дэпутаты яго наўрад ці зарэгіструюць.

Адзначым, што ініцыятыўную групу Лагвінца папярэджвалі яшчэ адзін раз — за агітацыю 27 ліпеня на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ў сталічным мікрараёне Сухарава, на якім адбыўся паўтарагадзінны канцэрт вядомага рок-музыкі Лявона Вольскага.

Адзначым, два папярэджанні могуць стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»28

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»28

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць