Улада77

Лагвінец адмаўляе, што плаціў грамадзянам за подпісы

Алесь Лагвінец

Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец ня згодны з вынесеным яму папярэджаньнем, у якім акруговая выбарчая камісія Сухараўскай выбарчай акругі № 101 сьцьвярджае, што сябры ініцыятыўнай групы Лагвінца раздавалі друкаваныя матэрыялы і плацілі выбарнікам за подпісы.

«Акруговая камісія вырашыла вынесьці папярэджаньне […] за раздачу друкаваных матэрыялаў выбарнікам падчас збору подпісаў, а таксама за ўзнагароджаньне выбарнікаў за ўнясеньне подпісаў у падпісныя аркушы», — гаворыцца ў рашэньні акруговай камісіі.

Карыстаючыся магчымасьцю аспрэчыць рашэньне ў трохдзённы тэрмін, Алесь Лагвінец падаў скаргу ў Менскую гарадзкую выбарчую камісію.

Палітык сьцьвярджае, што сябры яго ініцыятыўнай групы ніколі не плацілі выбарнікам за подпісы:

«У вынесеным рашэньні АВК адсутнічае спасылка на тое, калі, кім менавіта і ў якім памеры магло ажыцьцяўляцца ўзнагароджаньне грамадзян пры зборы подпісаў, не пазначаная дакладная ці прыкладная колькасьць грамадзянаў, якія нібыта атрымалі адпаведнае ўзнагароджаньне. Я пацьвярджаю, што сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня Лагвінца А.І. кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ніколі не прапаноўвалі і не праводзілі ўзнагароджаньне выбарнікаў за ўнясеньне апошнімі подпісаў у падпісныя аркушы», — піша Лагвінец у скарзе.

Што да раздачы друкаваных матэрыялаў, то Алесь Лагвінец патлумачыў, што на пікетах раздавалі яго візытоўкі — каб выбарнікі маглі патэлефанаваць кандыдату і задаць свае пытаньні. Ён лічыць, што візытоўкі не зьяўляюцца друкаванымі матэрыяламі, забароненымі да раздачы падчас збору подпісаў:

«Пэрыядычна грамадзяне, якія яшчэ дакладна ня вызначыліся, за якога з прэтэндэнтаў у дэпутаты яны хацелі б пакінуць свой подпіс, хацелі асабіста пагутарыць са мною, каб лепш даведацца пра мае прафэсійныя і асабістыя якасьці ня толькі як будучага кандыдата ў дэпутаты, але і як прадстаўніка Праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Cвабоду». Аднак немагчыма аднаму чалавеку знаходзіцца адначасова на ўсіх пікетах ці абыходзіць усе кватэры. Таму пэрыядычна грамадзянам, якія хацелі асабіста пагутарыць са мною, але ня мелі, на іх вялікі жаль, такой магчымасьці, па іх жа просьбе раздаваліся мае асабістыя візытоўкі з нумарам тэлефона, па якім грамадзяне пазьней маглі патэлефанаваць і асабіста пакамунікаваць, задаўшы пытаньні па самых розных сфэрах дзейнасьці. Раздача асабістых візытовак па просьбах іншых грамадзянаў не зьяўляецца парушэньнем Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, Алесь Лагвінец просіць Менскую гарадзкую выбарчую камісію адмяніць рашэньне акруговай выбарчай камісіі Сухараўскай выбарчай акругі № 101 аб вынясеньні папярэджаньня, а факты, пакладзеныя ў аснову рашэньня, — прызнаць не адпаведнымі рэчаіснасьці.

Каментары7

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць