Эканоміка44

Рэальныя даходы беларусаў у першым паўгоддзі ўпалі на 7%

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у першым паўгоддзі скараціліся на 7% у адносінах да такога ж перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат. Такім чынам, антырэкорд, які быў устаноўлены ў студзені-маі ўдалося замацаваць на папярэднім месяцы.

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў (гэта значыць грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) падаюць ад пачатку года.

Да прыкладу, у студзені яны скараціліся на 5,4% да аналагічнага перыяду 2015 года, у студзені-лютым — на 6,4%, у студзені-сакавіку — на 6,5%, у студзені-красавіку — на 6,8%, а ў студзені-маі — на 7%.

Нагадаем, па выніках 2015 года рэальныя грашовыя даходы ўпалі на 5,9%.

Сёлета ўрад планаваў, што рэальныя даходы сціпла вырастуць на 0,5%.

Што тычыцца структуры грашовых даходаў, то яна таксама не змянілася: аплата працы займае 61,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, — 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Дзіяну Шурыгіну, якая стала вядомай на ўвесь рунэт пасля згвалтавання? Яна ў СІЗА21

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

Паўтара дзясятка беларусаў і расіян затрымалі за махінацыі з дарагой маскоўскай нерухомасцю

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка13

Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць