Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па жаночай барацьбе Марыю Мамашук з заваяваннем сярэбранага медаля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сардэчна віншую цябе з заваяваннем сярэбранага медаля Алімпіяды 2016 гады! У гэтым сезоне ты рашуча ўварвалася ў эліту сусветнай барацьбы, а самае галоўнае — пацвердзіла свой высокі клас на галоўных гульнях чатырохгоддзя», - гаворыцца ў віншаванні.
«Твой медаль — сапраўдны прарыў, першае значнае алімпійскае дасягненне беларускай жаночай барацьбы. Упэўнены, што гэта — пачатак вялікага шляху і наперадзе цябе чакае шмат яркіх перамог», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары