Спецыялісты з Канады паспрабавалі ўявіць, як будуць выглядаць людзі будучыні. Так, у 3016 годзе зямляне моцным чынам зменяцца, а да карэнных жыхароў нашай планеты, магчыма, пераселяцца і іншапланетныя істоты.
Як сцвярджаюць канадскія даследчыкі, сярэдні рост чалавека павялічыцца. За апошнія сотні гадоў людзі значна «падраслі», і гэтая тэндэнцыя не будзе мяняцца. Чалавек наступнага тысячагоддзя будзе на галаву вышэйшы за чалавека сучаснага.
Скура прыкметна пацямнее, гэта будзе неабходна для абароны ад моцнага ультрафіялетавага выпраменьвання. А таксама людзі будуць у асноўным худога целаскладу, што дазволіць пераносіць высокія тэмпературы.
А выгляд наогул будзе карэктавацца з дапамогай тэхналогій біяінжынерыі. Ужо ў той момант, пакуль дзіця знаходзіцца ў зародкавым стане, можна будзе выбраць яго колер валасоў, вачэй, форму носа і гэтак далей.
Каментары