Улада3232

Спявачка Дарафеева спадзяецца рэалізаваць сябе ў палітыцы, як Рэйган і Шварцэнэгер

Спявачка Ірына Дарафеева, якая з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па сталічнай Старавіленскай акрузе № 105, спадзяецца рэалізаваць сябе ў палітыцы, як Рональд Рэйган, Арнольд Шварцэнэгер, Таісія Павалій і Марыя Кажэўнікава. Пра гэта яна заявіла ў сваім перадвыбарным тэлевыступленні, паказаным 26 жніўня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3».

Дарафеева адзначыла, што ёй часта задаюць пытанне, навошта спявачка ідзе ў дэпутаты. «Падобныя пытанні задаваліся шматлікім творчым дзеячам, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў палітыцы. Гэта і прэзідэнт ЗША акцёр Рональд Рэйган, акцёр і губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, дэпутат і ўкраінская спявачка Таісія Павалій, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі актрыса Марыя Кажэўнікава і многія іншыя. Думаю, у Год культуры гэта актуальна і ў нашай краіне», — сказала яна.

Дарафеева лічыць, што галоўным крытэрыем адбору кандыдатаў у дэпутаты павінна стаць іх здольнасць «прымаць такія законы, якія будуць адпавядаць інтарэсам ўсяго грамадства».

Паводле слоў спявачкі, з самага пачатку сваёй творчай дзейнасці яна адчувае велізарную асабістую адказнасць за развіццё роднай краіны, адраджэнне і прымнажэнне нацыянальнай культуры.

Дарафеева заявіла, што ў яе сфарміравалася «ясная і выразная праграма дзеянняў — дзеянняў ад жыцця», якую яна хоча рэалізаваць, калі стане дэпутатам парламента.

Кандыдат таксама «глыбока перакананая», што «нацыянальныя традыцыі, мова і культура — гэта той падмурак, на якім умацоўваюцца ідэнтычнасць і адзінства нацый», які фарміруе вобраз Беларусі, у тым ліку за мяжой. Пры гэтым яна абяцае спрыяць развіццю мецэнацтва, як асобнага самастойнага крыніцы фінансавання для папулярызацыі нацыянальнай культуры і гісторыі, захаванню «той спадчыны, якая нам засталася ад прадзедаў спакон вякоў».

Акрамя таго, Дарафеева, калі стане дэпутатам, мае намер засяродзіцца на развіцці прадпрымальніцтва, якое з'яўляецца «асновай інавацыйнага патэнцыялу» у акрузе.

«Я разумею, якую адказнасць нясе дзяржава перад грамадзянамі. Але многае залежыць ад нас саміх. Трэба развіваць і ўдасканальваць сістэму зваротнай сувязі органаў улады з грамадзянамі, стымуляваць развіццё органаў мясцовага самакіравання», — лічыць Дарафеева.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць