Тэатр

Вясёлы чалавек — сышоў акцёр-коласавец Валянцін Цвяткоў

23 верасня ў тэатры імя Якуба Коласа ігралі камедыю «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.», якая захоўваецца ў рэпертуары з 2005 года. У ролі Упраўляючага на сцэну выходзіў артыст, вядучы майстар сцэны Валянцін Цвяткоў. Ён шмат жартаваў з «таварышамі па рабоце», так ён звычайна называў сваіх калег, хаваючы шчырыя пачуцці, якія жылі ў сэрцы гэтага высокага, мажнога чалавека. А 26 верасня, на 69-м годзе жыцця, яго не стала…

Абшырны інфаркт, у выніку — ацёк лёгкіх. Дрэнна стала ў суботу, а літаральна ў пятніцу Валянцін Аляксандравіч зрабіў падарунак тэатру, у якім правёў большую частку жыцця. У літаратурную частку перадаў часопісы са сваёй унікальнай хатняй бібліятэкі, якую збіраў усё жыццё.

Цвяткоў Валянцін Аляксандравіч працаваў ў тэатры імя Якуба Коласа спачатку манціроўшчыкам, а ў 1974 годзе, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, запрошаны рэжысёрам Валерыем Мазынскім на ролю Вольхі ў спектакль «Званы Віцебска». Цікавы характарны і камедыйны акцёр.

Вобразы, створаныя Цвятковым В.А., вылучаліся жыццёвай пераканальнасцю, псіхалагічна-бытавой падрабязнасцю, яркай тэатральнай формай. Сярод іншых можна адзначыць ролі, створаныя ў класічным рэпертуары, такія, як пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Джым («Прыгоды Гекльберы Фіна» М.Твэна), Вентура («Раўнівая да сябе самой» Цірса дэ Маліна), Сімяон («Любоў пад вязамі» Ю.О’Ніла), Дзяржыморда («Рэвізор» М.Гогаля), Вральман («Недарасць» Д.Фанвізіна), Шамраеў і Сімяонаў-Пішчык («Чайка» і «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Шэль («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле У.Набокава).

За апошнія гады ў рэпертуары акцёра з’явіліся новыя работы: Фрэйд («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), Сусед («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо), Ураднік («Жарты» (вечар беларускіх вадэвіляў), Скамейкін («Я чакаю сапраўднага мужчыну» Э.Радзінскага), Стары («Макбет»У.Шэкспіра), Дзед («Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева), Сусед («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо). Віцебскія дзеткі добра ведаюць Валянціна Цвяткова па ролі незабыўнага Дзядулі Мароза.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2008), Ганаровай граматай Міністэрства культуры (2015). Лаўрэат Міжнародных тэатральных фестываляў за вобразы, створаныя ў спектаклях «Шахматы», «Кракаўскі студэнт», «Макбет», «Пахавайце мяне за плінтусам».

Развітанне з Валянцінам Аляксандравічам адбудзецца 28 верасня, у сераду з 11:00 да 13:00 на вялікай сцэне тэатра.

Даруй нам, дарагі сябра. І хай табе будзе пухам беларуская зямелька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude3

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць