Грамадства55

Апошняе інтэрв'ю доктара Івана Шэгі

Сёння ў газеце «Народная Воля» выйшла апошняе інтэрв’ю доктара і грамадскага актывіста са Слоніма Івана Шэгі. Ён ляжаў у бальніцы, але пагадзіўся адказаць на пытанні.

Неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты тысячу подпісаў урач са Слоніма Іван Шэга сабраў за 4 дні і на працягу ўсёй перадвыбарнай кампаніі сцвярджаў, што мае велізарную падтрымку выбаршчыкаў. Аднак паводле вынікаў галасавання яму дасталося ўсяго толькі 13,3 працэнта галасоў. Гэта азначае, што за доктара Шэгу прагаласавалі толькі 6213 чалавек. А перамагла ў Слоніме былы дэпутат Ала Сопікава з проста ашаламляльным вынікам — 63,3 працэнта: 29.510 галасоў «за». І яна зноў будзе прадстаўляць рэгіён у Палаце прадстаўнікоў.

— Іван Іванавіч, як вы ацэньваеце такі вынік галасавання па вашай акрузе?

— Нечаканасцяў не адбылося, усё прадказальна.

І гэтыя выбары ў парламент прайшлі па звыклым для нашай краіны сцэнарыі: каго ўлада прызначыла, той і стаў дэпутатам. Адзінае, што яны зараз дазволілі, — папрацаваць з народам. Мая каманда правяла каля 30 пікетаў, мы ездзілі па вёсках, аграгарадках, сустракаліся з людзьмі, мелі шмат кантактаў, і нам ніхто не перашкаджаў. Заплюшчвалі вочы нават на бел-чырвона-белыя сцягі. А ў астатнім — ніякіх рухаў наперад. Маглі мне і 5 працэнтаў напісаць, і 25.

— Вы думаеце, што за вас больш людзей прагаласавала?

— Безумоўна. Пасля выбараў мне тэлефанавалі, прыходзілі да мяне выбаршчыкі, абураліся: як жа так магло быць, калі літаральна сем’ямі галасавалі за Шэгу?! Мы ж не ў вакууме жывём. Слонім — невялікі горад, усе тут адзін аднаго ведаюць.

— Чаму вы тады не абскарджвалі вынікі галасавання?

— А што б гэта дало? Які сэнс? Мы ведалі, на што ідзём. Сёння няма магчымасці дамагчыся празрыстага падліку галасоў. Улады кожны раз прыдумляюць, як не прапусціць ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыйных і дэмакратычных структур. Таму я і мая каманда прынцыпова ніякіх экзарцызмаў не рабілі, не біліся за месца ў камісіі. Назіральнікі ад партыі былі, але што можна пабачыць за метр ад стала, дзе лічацца галасы?.. Я адразу казаў, што мяне падлік галасоў у сённяшніх умовах правядзення выбараў не цікавіць. Для мяне было галоўнае — кантакты з людзьмі.

Але ж пазітыўныя моманты ад гэтых выбараў ёсць. У парламенце будуць людзі, якія прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычных колаў Беларусі. Шкада толькі і вельмі дрэнна, што да працэсу татальных фальсіфікацый далучылі апазіцыю. Менавіта таму ішлі гарачыя спрэчкі, пакідаць у парламенце Ганну Канапацкую з АГП ці не. Маё меркаванне — гэту магчымасць трэба выкарыстоўваць.

— Іван Іванавіч, а са сваёй канкурэнткай Алай Сопікавай сустракаліся? Можа, з перамогай яе павіншавалі?

— Віншаваць чалавека, якога прызначылі дэпутатам, не выпадае.

***

Іван Шэга, вядомы доктар і грамадскі дзеяч, заснавальнік недзяржаўнай установы «Шэгамедкансульт», каардынатар Слонімскага грамадскага цэнтра, былы дэпутат райсавета, памёр сёння раніцай у Слоніме. У апошніх выбарах ён удзельнічаў, ужо маючы цяжкую форму анкалогіі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць