Меркаванні1919

Як 100.000 рублёў ператварыліся ў нішто

Дваццаць гадоў таму, 17 кастрычніка 1996 года, была ўведзена ў абарачэнне банкнота 100 000 рублёў.

У той дзень афіцыйны курс рубля складаў 14.800 рублёў за адзін амерыканскі даляр. Няцяжка падлічыць, колькі можна было купіць гэтых даляраў за адну статысячную купюру. Хто памятае тыя часы, можа запярэчыць: маўляў, у той час быў яшчэ і рынкавы курс, які да канца снежня 1996 года, пры афіцыйным курсе 15.500, дайшоў да 26.000 рублёў. Гэта былі кветачкі…

За ўвесь 1997 год афіцыйны курс знізіўся з адзнакі 15.500 да 30.740 рублёў за адзін даляр. У 1998 годзе ўпаў з адзнакі 30.740 да 107.000 рублёў, а яшчэ праз год, у снежні 1999 года, ён стаў роўны 320.000 рублёў.

І ўвесь гэты час з усіх экранаў тэлевізараў і радыё мы чулі: «Даляр стане таннейшым», «Будзьце асцярожныя з гэтым далярам», «Курс даляра абрынецца», «Для чаго хапаць гэтыя паперкі», «Навошта на тым свеце даляры?», «Далей будзе нармальна. Бегчы ў абменнікі не трэба… Невядома, што яшчэ будзе з далярам…»

1 студзеня 2000 года здарылася другая дэнамінацыя і наша купюра страціла тры нулі і ператварылася ў 100 рублёў, за якія можна было купіць прыблізна 30 цэнтаў, бо курс быў роўны 320 рублям за $1.

За перыяд з пачатку 2000 года да канца чэрвеня 2016 года дэвальвацыя давяла курс да 20.000 рублёў.

У 1994 годзе, у той час, калі мы ўсе даведаліся імя першага прэзідэнта, адзін даляр каштаваў 27.960 рублёў. Дадамо 4 нулі, якія «адабралі» дзве дэнамінацыі, і атрымаем тое, што на канец чэрвеня 2016 года даляр каштаваў бы 200.000.000 рублёў. Вось гэта ягадкі…

На пачатку ліпеня 2016 года трэцяя дэнамінацыя ператварыла нашыя сто рублёў у 1 (адну!) капейку, за якую не купіш НІЧОГА.

І адбылося гэта ўсё ў краіне, дзе не было вайны і прыродных катаклізмаў. У краіне, якая багатая сваімі працавітымі людзьмі. У краіне, якая знаходзіцца не дзе-небудзь у акіяне на выспе са скалістым рэльефам, а ў краіне ў цэнтры Еўропы.

Так за 20 гадоў купюра вартасцю 100.000 ператварылася ў нішто.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося33

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося33

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць