Першы намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Вадзім Траян сцвярджае, што ў расследаванні справы аб забойстве Паўла Шарамета ёсць прагрэс.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Укрінфарм», зноў адмовіўшыся агучваць дэталі справы.
«Мы капаем не толькі наконт таго дня [Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня], а наконт іншых дзён, і ў нас паўстае шмат дадатковай інфармацыі. Калі мы зразумеем, што ў нас тупік, мы пра гэта аб'явім. Але пакуль у нас ёсць прагрэс, мы нічога не будзем казаць, бо гэта можа нашкодзіць следству», — сказаў ён.
Траян дадаў, што следства вядуць чатыры групы.
Каментары