Свет4646

Старасць і хібы — чаму столькі чаду дае «Кузняцоў»

Адзіны расійскі авіяносец «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» на чале групы меншых баявых і дапаможных караблёў расійскага ВМФ выправіўся з Баранцавага ў Міжземнае мора ў кастрычніку, маючы за мэту ўзбярэжжа Сірыі.

Акрамя сур'ёзнага ўзмацнення расійскіх сіл у выбухованебяспечным рэгіёне паход прыцягнуў увагу інтэрнэту незвычайна шчыльным і чорным дымам, які падымаецца з каміноў авіаносца.

Перад самым выхадам у далёкі шлях праз усю Еўропу «Адмірал Кузняцоў» прайшоў рамонт.

Карабель пабудаваны ў 1982—1991 гадах ва ўкраінскім Нікалаеве, а потым стаў часткай расійскага Паўночнага флоту. Водазмяшчэнне — больш за 60.000 тон, максімальная хуткасць — 29 вузлоў. Каманда — 1.980 чалавек.

«Кузняцоў», першы і адзіны савецкі паўнавартасны авіяносец (то бок карабель, які можа прымаць самалёты гарызантальнага ўзлёту і пасадкі з высокімі баявымі якасцямі), мае катлатурбінную сілавую ўстаноўку.

Дым, які стаў візітоўкай карабля ў гэтым месяцы і выклікаў шмат жартаў у інтэрнэце, стаў тэмай для абмеркавання экспертаў.

Хутчэй за ўсё, дым паднімаецца з-за спалучэння адразу некалькіх чыннікаў — гэта і старая мадэль сілавой устаноўкі, і яе дрэнны стан пасля 26 год эксплуатацыі, які выкліканы недастаткова якасным доглядам.

Карабель рамантаваўся амаль бесперапынна — у 1994—95, 1996—1998, 2001—2004, 2008, і вось перад самым выхадам у 2016 годзе.

«Кузняцоў» у 1991 годзе яшчэ не дыміў.

Да таго ж, паліва можа згараць не цалкам з-за таго, што механікі свядома паніжаюць тэмпературу ў старых катлах, каб не «спаліць» іх.

Калі з гэтай прычыны авіяносец не зможа ў баявых умовах даваць поўную хуткасць, самалёты не змогуць падымацца ў паветра з поўнай ракетна-бомбавай загрузкай.

«У карабля праблемная гісторыя, ён не надта надзейны і стары. Аднак, з другога боку, ён моцны. Ён не мае магчымасцяў амерыканскага авіяносца, аднак яго нельга неацэньваць», — адзначае эксперт Міжнароднага інстытута статэгічных даследаванняў Нік Чайлдс.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць