Свет11

Міністр па справах міграцыі Бельгіі аштрафаваны за адмову пусціць сірыйцаў

Міністру па справах міграцыі Бельгіі Тэа Франкену пагражае канфіскацыя маёмасці з-за яго паслядоўных адмоў даць прытулак у краіне сірыйскай сям'і. Раней тры судовыя інстанцыі пацвердзілі, што сям'я з Алепа заслугоўвае прытулку, аднак Франкен рашэнне судоў праігнараваў, паведамляе ВВС. 

фота з фэйсбука

У панядзелак міністр выклаў у фэйсбуку сваю фатаграфію ў пустым пакоі. Подпіс да яе абвяшчаў, што ўсю мэблю з офіса забралі судовыя прыставы, бо Франкен не выканаў рашэнне суда.

«З мэбляй ці без — мы працягнем працаваць», — заявіў міністр.

Пазней прадстаўнік міністра растлумачыўі, што гэта быў жарт і мэблю ў Франкена пакуль не забралі, хаця такая пагроза існуе і папярэджанне аб магчымым вопісу маёмасці было ўручанае Франкену яшчэ ў панядзелак.

Суд прызначыў Франкену штраф у памеры 4450 даляраў у дзень за невыкананне рашэння судоў ніжэйшай інстанцыі аб прадастаўленні прытулку сям'і з Алепа, у якой ёсць сваякі ў Бельгіі.

Франку ігнаруе рашэнне суда свядома: раней ён заяўляў, што сувязь сям'і з Бельгіяй недастаткова відавочная і ён не будзе даваць сям'і прытулак, таму што гэта «адкрые дзверы хаосу міграцыі».

Памер штрафу, па сцвярджэнні самога міністра, ужо вырас прыкладна да 30 тыс еўра. Як паведаміла прадстаўніца Франкена, яго ведамства падало апеляцыі супраць штрафу і супраць рашэння, якое абавязвае міністра даць прытулак сірыйскай сям'і.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі11

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў4

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць