Гісторыя33

«Марская пяхота бальшавікоў». Што пісала беларуская газета пра Петраград 1917-га

7 лістапада ў Беларусі святочны дзень — адзначаюцца ўгодкі рэвалюцыі (па іншай версіі — перавароту) ў расійскім Петраградзе. Партыя бальшавікоў на чале з Уладзімірам Ульянавым-Леніным захапіла ўладу ў расійскай сталіцы, а ў выніку грамадзянскай вайны — і ва ўсёй Расіі.

Еўрарадыё пагартала беларускую газету «Homan» («Гоман»), якая ў той час выдавалася ў Вільні ды падрабязна асвятляла падзеі ў Петраградзе (Пецярбургу). На пачатку лістапада 1917-га выданне паведамляла пра хваляванні вайскоўцаў у расійскай сталіцы. А ў нумары ад 9 лістапада «Гоман» змяшчае падборку навінаў. Улады планавалі ўзарваць у горадзе масты «між рабочымі кварталамі і цэнтрам места (горада — Еўрарадыё)».

«Керанскі (прэм'ер часовага расійскага ўраду — Еўрарадыё) сказаў, што бальшавікі маняцца (збіраюцца — Еўрарадыё) захапіць у свае рукі ўласць і вызваць грамадскую вайну. Гэтым яны адкрываюць немцам фронт», — пісаў «Гоман». Як вядома, падзеі ў Петраградзе адбываліся ў той час, калі працягвалася Першая сусветная вайна. Расійска-нямецкі фронт праходзіў і праз Беларусь.

Звесткі пра падзеі ў Петраградзе віленская рэдакцыя атрымлівала таксама са Стакгольма і Капенгагена. Са сталіцы Даніі паведамлялі, што ў сталіцы Расіі «ўзнялася грамадская вайна». «Шмат на якіх вуліцах пабудаваны барыкады. Узняліся бітвы між народам і войскам. У работніцкіх кварталах пануе анархія. Бальшавіцкі рух пашыраецца. Рада міністраў пад маршалкоўствам (старшынствам — Еўрарадыё) Керанскага засядала ўсю ноч у Зімовым палацы, навокал якога пастаўлены гарматы», — чытаем у «Гомане».

Цікавае паведамленне перадала агенцтва Reuters: «Атрад марской пяхоты пад камандай камітэту бальшавікоў заняў гмах (будынак — Еўрарадыё) пецярбургскага тэлеграфнага агенцтва, цэнтральны тэлеграф, дзяржаўны банк і марское міністэрства, дзе засядала рада рэспублікі, якая разыйшлася».

У наступных нумарах «Гоман» таксама пісаў пра падзеі ў Пецярбургу, як пра «рэвалюцыю». Галоўнымі героямі навінаў сталі Ленін і Троцкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць