Здарэнні88

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

21‑гадовую жыхарку Маладзечна экстранна даставілі ў раённую бальніцу ў цяжкім стане пасля нанясення татуіроўкі. Праз суткі яна памерла.

У канцы жніўня ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бальніцу была экстранна дастаўлена 21‑гадовая жыхарка горада Маладзечна.

Хуткую выклікаў яе малады чалавек, які заўважыў, што яго дзяўчыне стала дрэнна. Выратаваць яе не ўдалося — праз суткі яна памерла ў бальніцы.

@nashaniva У Маладзечне адбылася трагедыя #маладзечна #беларусь #нашаніва #мінск #навіны ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што дзяўчына ў хатніх умовах зрабіла татуіроўку на левым перадплеччы. Праз пару дзён пасля працэдуры ў яе паднялася высокая тэмпература, пачырванела і ацякла вобласць татуіроўкі.

Судова-медыцынскай экспертызай устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку запаленчага працэсу ў арганізме, то-бок сепсісу.

Каментары8

  • Ярусь
    07.10.2025
    маладым дзяўчатам трэба падказаць што зрабіўшы тату яны зніжаюць вартасць сябе на палавым рынку. На узроўні падсвядомасці чалавек ацэньвае здароўе іншага чалавека па розных крытэрыях, у тым ліку і па стану скуры. Дэфект успрымаеццца як "нездаровы"
  • fly9
    07.10.2025
    Ярусь, людзі з саўкова-нафталінавымі паняццямі ў мазгах успрымаюцца нармальнымі як нездаровыя. Гэтым яны зніжаюць вартасць сябе паўсюль, не толькі на палавым рынку
  • fly9
    07.10.2025
    Татулярвы, у якім стагоддзі цябе зачынілі ў манастыры, і чаму менавіта зараз ты з яго вылез?

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць