Грамадства1818

Чысты Мінск? Вуліца Ілімская патанае ў смецці ФОТЫ

У «Нашу Ніву» звярнуўся чытач. Паведаміў, што ў доме па адрасе Ілімская, 12 і суседніх дамах адначасова звольніліся ўсе дворнікі, у выніку чаго стварылася невыносная сітуацыя.

Cметніца каля дома 59 па вуліцы Несцерава

Мы паехалі на месца. У панядзелак уваход у пад'езд дома 12 на вуліцы Ілімскай перагароджваў перапоўнены бак, побач з ім ляжалі мяшкі са смеццем.

Ілімская, дом 12

Жанчына ў халаце збірае вакол пад'езда дробнае смецце рукамі: «У нас былі вельмі працавітыя дворнікі, мы іх вельмі любілі, але ў адзін момант яны ўсе зніклі».

У доме 17 на вуліцы Ілімскай жыхары запрашаюць ацаніць стан іх пад'езда: смурод, кожны кут упрыгожаны жоўтай лужынай. Кампазіцыю дапаўняюць бычкі, бутэлькі, рэкламныя буклеты. Смеццеправоды даўно забітыя смеццем даверху.

Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская, 17.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская, 17. Жыхары аднаго з пад'ездаў паставілі скрынку для рэкламных улётак.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17. Рамонт у некаторых пад'ездах зроблены толькі да другога паверха, астатнія выглядаюць прыкладна так.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17.
Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17.

Але тамбуры, якія жыхары павінны прыбіраць самі, аказаліся вельмі дагледжанымі.

Пад'езд дома па вуліцы Ілімская 17.

Каля двух гадоў у дома па адрасе Ілімская, 17 няма дворніка. Дамафон ніхто не рамантуе, таму іх пад'езд — і грамадская прыбіральня, і прытулак для бяздомных жывёл. Пад’езд прыбіраюць рэдка, праз тры дні пасля чарговай скаргі ў адзіны кантакт-цэнтр ЖКГ 115.

На мясцовы ЖЭС жыхары ўжо не спадзяюцца, замест гэтага пішуць скаргі ў вышэйшыя інстанцыі.

Жыхаркі дома на Ілімскай, 17.
Уваход у пад'езд дома Ілімская 17

А вось жыхары дома 59 па вуліцы Несцерава бачаць сваю прыбіральшчыцу штодня, ЖЭС збудаваў і пандус для інваліда-калясачніка ў іх пад'ездзе.

Пандус, Несцерава 59

Па дарозе ў ЖЭС сустракаем дворнічыху, якая скардзіцца, што заробкі моцна ўпалі, інструмента, спецадзення і мыйных сродкаў ім практычна не выдаюць. Заробак 200—210 рублёў, калі не будзеш браць дадатковую падпрацоўку. Побач праходзіць мужчына: «Падвал затапіла, хаджу ў ЖЭС, а там нікому няма справы да нас».

У ЖЭСе №95 галоўны інжынер адмовілася каментаваць без дырэктара, дырэктар, у сваю чаргу, на нарадзе ў ЖРЭА.

У прыёмнай «Нашай Ніве» расказалі, што нядаўна аб'ядналі ЖЭСы №91, 95 і 74 і, калі раней дворнікі прыбіралі кожны дзень, то цяпер цераз дзень. Заробак паменшаў, вось брыгада, якая працавала ў доме 12 па вуліцы Ілімскай, і звольнілася. Цяпер дворнікі з другіх участкаў прыбіраюць у сябе, потым ідуць і прыбіраюць на суседняй тэрыторыі, што выклікае зацяжкі і збоі.

Задні двор будынка ЖЭСа.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара23

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву3

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць