Аўто1010

З панядзелка ДАІ будзе пільна правяраць у кіроўцаў тэхагляд

Дэкада «Дзяржтэхагляд» пройдзе ў краіне з 21 па 30 лістапада.

У склад рэйдавых груп увойдуць супрацоўнікі УП «Белтэхагляд» і Транспартнай інспекцыі Мінтранса, а таксама ДАІ. У першую чаргу будуць спыняць транспарт без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле. Таксама будуць правярацца транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе.

Калі вы ездзіце без тэхагляду, рыхтуйцеся да штрафу ад адной да трох базавых велічынь пры першым на працягу года парушэнні і ад двух да пяці — пры паўторным.

Асаблівую ўвагу нададуць праверцы сапраўднасці пазнак у дакументах. Будзе арганізаваны аператыўны доступ да электронных баз УП «Белтэхагляд». За падробку або выкарыстанне падробленых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.

Акрамя непасрэдна праверкі тэхагляду ўдзельнікі рэйду правядуць прафілактычную працу па абавязковым выкарыстанні зімовай гумы з 1 снежня. Штраф за «абутак» не па сезоне пачынаецца з сумы ад 0,5 базавай велічыні. Больш за тое, пажадана, каб глыбіня рэшткавага малюнка пратэктара была больш за 4 мм, а то зноў штраф.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, ігнаруюць працэдуру дзяржтэхагляду прыкладна 23% аўтаўладальнікаў.

Калі зыходзіць з агучаных лічбаў аб паступленнях з дзяржпошліны ў дарожны фонд, то парушальнікаў павінна быць каля 80%. Як бы там ні было, рэйды пагражаюць немалой колькасці кіроўцаў штрафамі.

Колькасць аўтаўладальнікаў, якія ігнаруюць выплаты дзяржпошліны і праходжання тэхагляду, павялічылася амаль на 11% у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Міхаіл Свістун на прэс-канферэнцыі. Міхаіл Свістун адзначыў, што ў Беларусі колькасць аўтаўладальнікаў, якія жадаюць прайсці тэхагляд, зменшылася па выніках за 10 месяцаў.

Каментары10

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць