Улада55

У МЗС патлумачылі, чаму зацягваюцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам

Еўрапейскі бок пакуль не хоча даваць Беларусі пераходны перыяд у пагадненні аб рэадмісіі, якое з'яўляецца часткай візавых дамоўленасцяў з ЕС.

Пра гэта заявіла намеснік кіраўніка МЗС Алена Купчына, паведамляе TUT.BY.

Па словах Купчыной, у Беларусі і ЕС застаюцца «адкрытыя пытанні» на перамовах аб спрашчэнні візавага рэжыму, якія з'явіліся ў святле новай міграцыйнай сітуацыі ў Еўропе.

«Трэба растлумачыць пазіцыі бакоў, Еўропа сама не ведае часам, што ёй рабіць з міграцыйнымі патокамі. Мы пачыналі гэтыя перамовы, калі была адна сітуацыя — адносна бяспечная ў Еўропе, а цяпер вы бачыце самі, што адбываецца».

Намеснік міністра адзначыла, што Беларусь цікавіць у першую чаргу пагадненне аб рэадмісіі. Яно ў тым ліку прадугледзіць абавязак Беларусі прымаць назад нелегальных мігрантаў, якія трапяць у ЕС з нашай тэрыторыі, і самастойна клапаціцца аб іх вяртанні ў тыя краіны, адкуль яны з'ехалі першапачаткова.

«Мы гатовыя прымаць гэтыя абавязкі, але ёсць пытанне пераходнага перыяду, які нам пакуль не даецца. Беларусь хацела б трохгадовы пераходны перыяд, які прадастаўляецца іншым краінам, напрыклад, Расіі, Украіне і Турцыі. Гэта не пытанне нашай негатоўнасці да абавязкаў, мы хочам іх годна выканаць».

Таксама не знятае пытанне з дыпламатычнымі пашпартамі. Еўрасаюз хоча пераканацца ў гарантыях бяспекі для ўладальнікаў такіх дакументаў у Беларусі.

«Гэта не ключавое пытанне, яно тэхнічае. Нас просяць пра дадатковыя гарантыі бяспекі нашых дыппашпартоў. Мы адна з самых дысцыплінаваных краін у плане дакументаў і міграцыйных пытанняў. Я не разумею, якія гарантыі задаволілі б еўрапейскі бок. Гэта абмяркуюць тэхнічныя спецыялісты».

Купчына не гатовая даць прагноз, калі перамовы скончацца, таму што гэта залежыць не толькі ад Беларусі, а і ад пазіцыі ўсіх 28 краін ЕС.

Па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму кошт шэнгенскай візы зменшыцца з 60 да 35 еўра.

Каментары5

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць