Свет66

Улады Кітая абавязалі жыхароў Сіньцзяна здаць пашпарты

Улады Сіньцзяна на паўночным захадзе Кітая пачалі адбіраць пашпарты ва ўсіх жыхароў аўтаномнага раёна, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Усім, хто пражывае на тэрыторыі Сіньцзяна, настойліва рэкамендавана здаць пашпарты ў паліцыю, дзе яны будуць «захоўвацца ў бяспецы». Такая ж сістэма ўжо дзейнічае ў Тыбеце.

Дзяржаўныя СМІ Кітая тлумачаць прынятую абмежавальную меру неабходнасцю «падтрымліваць сацыяльны парадак» і змагацца з тэрарызмам.

Такім чынам, кожны, хто пражывае ў гэтым пераважна мусульманскім рэгіёне Кітая, павінен будзе паведаміць у паліцыю пра свой намер паехаць куды-небудзь, каб яму выдалі дакументы.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала гэтае рашэнне мясцовых уладаў парушэннем неад'емнага чалавечага права на свабоду перасоўвання.

Сіньцзян, дзе пражывае больш за 10 мільёнаў мусульман-уйгураў — самы нестабільны рэгіён КНР. Уйгурскія сепаратысты даўно вядуць барацьбу за стварэнне незалежнай дзяржавы Усходні Туркестан, нярэдка выкарыстоўваючы гвалтоўныя метады.

Праваабарончыя арганізацыі ўскладаюць адказнасць за крывавае супрацьстаянне і на Пекін, абвінавачваючы кітайскія ўлады ў масавых арыштах уйгураў і абмежаванні іх культурных і рэлігійных правоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць