Надвор'е

У выхадныя сіноптыкі прагназуюць моцны вецер і мокры снег з дажджом

У паўночных і цэнтральных раёнах краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с, які будзе суправаджацца мокрым снегам і дажджом. Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Скандынавіі, які ў далейшым зрушыцца на Верхнюю Волгу, піша БелаПАН.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 26 лістапада, ноччу па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Па поўдні слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём у паўночных і цэнтральных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу мінус 4 — плюс 1°С, днём плюс 1—7°С.

У Мінску воблачна, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 1—3°С.

У нядзелю, 27 лістапада, на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў паўночных і цэнтральных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску воблачна, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 15—18 м/с, днём да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 1—3°С, днём каля 3°С цяпла.

«Далей пахаладае У пачатку наступнага тыдня ўслед за халодным фронтам на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне халодных паветраных мас арктычнага паходжання з поўначы Еўропы, што прывядзе да паніжэння тэмпературы паветра», — паведаміў Рабаў.

У панядзелак, 28 лістапада, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём па захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С.

Каментары

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць