Здарэнні22

Высакародны злодзей у Валожынскім раёне пакінуў ахвярам па 10 рублёў, мабільнікі і гадзіннікі

У вёсцы Міжрэчча Валожынскага раёна з падсобнага памяшкання стайні невядомы злачынца, скарыстаўшыся ключом, скраў даляры ЗША і рублі ў трох мінчан, якія займаюцца гістарычнай рэстаўрацыяй конных баталій.

Валожынскі раённы аддзел Следчага камітэта 1 снежня пачаў крымінальную справу. Следчы РАСК Сяргей Лапцік распавёў Край.бай: пацярпелыя ў фермерскай гаспадарцы «Ранча Залатая шпора» ўдзельнічаюць у конных выездах і рэстаўрацыі гістарычных падзей, звязаных з коньмі. Аднаму з іх 36 гадоў, другому — 30, трэцяму — 27.

Раніцай 26 лістапада мінчане ў падсобным памяшканні стайні пераапрануліся, пакінулі кашалькі, каштоўныя рэчы і паехалі на мерапрыемства ў Барысаўскі раён.

Вярнуліся ўвечары 27 лістапада і не знайшлі ў сваіх кашальках грошай. У аднаго пацярпелага зламыснік забраў 70 даляраў ЗША і 140 рублёў, у другога - 55 рублёў, у трэцяга - 50 рублёў.

Сяргей Лапцік адзначыў:

«Злодзей аказаўся высакародным чалавекам. З кашалькоў ён забраў не ўсе грошы, пакінуўшы кожнаму па 10 рублёў. Больш за тое, ён пакінуў на сваім месцы каштоўныя рэчы — мабільныя тэлефоны і гадзіннікі».

Крымінальная справа заведзена па першай частцы артыкула 205 «Крадзеж». Максімальнае пакаранне — тры гады пазбаўлення волі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых6

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА39

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць