Кіроўца, які дрыфтаваў ля манумента Перамогі, распавёў AUTO.TUT.BY пра свой учынак. Па словах хлопца, ніякага злога намеру ў яго не было.
Мінчанін распавядае, што атрымаў правы сем гадоў таму. Кажа, за гэты час не трапляў у аварыі і не атрымліваў штрафаў.
— Можа, па дробязі былі штрафы, але каб буйныя — не, — кажа кіроўца. Ён прафесійна займаецца перавозкамі, адкрыты правы ўсіх катэгорый.
Да здарэння хлопец не быў у Беларусі два месяцы.
— Па Еўропе калясіў, а тут прыехаў дадому, сустрэўся з сябрамі, нейкі ўздым быў! Вядома, я быў цвярозы: з маёй працай па-іншаму нельга. Мы ехалі дадому, і тут прыйшло ў галаву сфатаграфавацца ля манумента на плошчы — вось мы і заехалі. Не падумаў, шчыра кажучы, пра наступствы. Але ніякага злога намеру або жадання апаганіць памяць продкаў у мяне не было. А тут выйшла, што выйшла…
На яго думку, ён здзейсніў дурны ўчынак і не думаў, што гэта можа скончыцца крымінальнай справай.
— Гэта я ўжо зараз чытаю пра падобныя выпадкі, хоць раней пра іх я нават не чуў. Ну дурань, што тут яшчэ скажаш, — расстроена кажа хлопец.
Хутчэй за ўсё, яго пазбавяць правоў. А гэта яго адзіны спосаб заробку. У гэтым выпадку мінчанін вырашыў ехаць за мяжу — і там уладкоўвацца на працу.
Каментары