Некалькі сотняў мігрантаў перабраліся праз мяжу Марока і патрапілі ў іспанскі анклаў Сеута, паведамляе ВВС.
Мясцовыя журналісты адзначаюць, што гэты прарыў з'яўляецца адным з самых буйных парушэнняў мяжы за апошнія дзесяць гадоў.
Нападнікі былі ўзброеныя палкамі і камянямі. У выніку прарыву Сеуцкай сцяны пацярпелі двое паліцэйскіх і трое мігрантаў.
Праваахоўнікі не змаглі затрымаць усіх, хто прарваўся ў Сеуту, многія мігранты схаваліся ў гарах. Дакладная колькасць тых, хто незаконна перайшоў мяжу, высвятляецца, мяркуецца, што маглі прарвацца каля 400 чалавек.
У студзені 2015 года ў Сеуце супрацоўнікі паліцыі арыштавалі некалькіх мужчын мараканскага паходжання, якія збіраліся падарваць сябе.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары