Здарэнні1010

«Я віну не прызнаю» — судзяць кіроўцу, які страціў прытомнасць і насмерць збіў дзвюх студэнтак

Увечары 12 мая на вуліцы Магілёўскай у Мінску «Сітраэн» раптам вылецеў на тратуар, дзе збіў дзвюх студэнтак. Адна з іх загінула на месцы, другая памерла ў бальніцы. Кіроўца застаўся жывы.

Машына пасля аварыі

Пасля аварыі Віктара Казлова, кіроўцу, пакінулі на волі. Ускладніў справу і факт, што 50-гадовы мужчына сцвярджаў, нібыта раптоўна страціў прытомнасць падчас руху. Але ж следства высветліла, што страта прытомнасці была адным з сімптомаў захворвання, ад якога пакутаваў Казлоў. Пра такія прыступы мужчына ведаў, аднак усё роўна працягваў ездзіць за стырном.

Згодна з вынікамі аўтатэхнічнай экспертызы, у дзень трагедыі ён рухаўся з хуткасцю не менш за 80 км/г. У момант руху наступіў чарговы раптоўны прыступ захворвання — што і прывяло да ДТЗ і смерці дзвюх студэнтак, 1995 і 1996 года нараджэння.

У выніку мужчыну прад’явілі абвінавачванне ў прычынені смерці па неасцярожнасці. 9 лістапада яго ўзялі пад варту. Казлову пагражае да 5 гадоў зняволення.

13 снежня суд Кастрычніцкага раёна пачаў разгляд справы. 

Віктар Казлоў — на лаве падсудных.

Адвакат Казлова папрасіў зрабіць пасяджэнне закрытым — бо будзе абмяркоўвацца захворванне і псіхафізічны стан абвінавачанага, а гэта «інтымныя тэмы». Пракурор не пагадзіўся, пацярпелыя — сваякі загінулых — таксама. У выніку суд хадайніцтва адхіліў.

Яшчэ адно хадайніцтва адваката — аб змене меры стрымання і вызваленні Казлова з-пад варты — суд адхіліў таксама. Дарэчы, і пракурор, і пацярпелыя папрасілі пакінуць абвінавачанага пад вартай.

«Мы хочам, каб яго [Казлова] пакаралі па справядлівасці. Каб суд вынес справядлівае рашэнне», — пракаментавалі пасяджэнне двое маладых людзей. Гэта браты загінулых дзяўчат, яны праходзяць па справе ў якасці пацярпелых. Злосці ці жадання адпомсціць у іх няма. Але пакаранне павінна быць, лічаць яны. «Як суд вырашыць, так і будзе», — гавораць мужчыны.

У Казлова была гемангіома — пухліна ў сасудах, праз якую час ад часу ў яго здараліся прыступы эпілепсіі. Адзін з такіх і напаткаў яго 12 мая падчас руху па вуліцы Магілёўскай, заявіў пракурор.

Сам Казлоў запэўніў, што пра прыступы не ведаў, тым больш, што раней праходзіў лячэнне і нават перанёс аперацыю.

Сваю віну ён не прызнаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць