Грамадства1414

Дзяржорганы зоймуцца стварэннем нацыянальнага турыстычнага брэнда Беларусі

У Беларусі дзяржорганы зоймуцца стварэннем нацыянальнага турыстычнага брэнда, паведаміў 14 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

У якасці прыкладу стварэння такога брэнда ён прывёў Грузію. На пытанне, колькі гэта будзе каштаваць для бюджэту, намеснік дырэктара дэпартамента па турызме адказаў: «Стварэнне такога пакета, комплексу па адзіным брэндзе каштуе нядорага. Гэта лічба для бюджэту будзе нават не заўважная. Для бюджэту заўважнай стане лічба па прасоўванні гэтага брэнда. Тут пачынаюцца пытанні. Так, запуск трыццацісекунднага роліка на каналах Euronews або Discovery будзе каштаваць каля 100 тыс. еўра. Пусціўшы яго на месяц, мы нічога не дасягнем, павінна быць мэтанакіраваная шматгадовая праца па прасоўванні. Больш за ўсё фінансавых выдаткаў і намаганняў пойдзе менавіта на прасоўванне брэнда», — адзначыў Грыцэвіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, дзяржава плануе працаваць над брэндам сумесна з тураператарамі. «Яны цудоўна разумеюць, што ім гэта таксама выгадна. Гэта праца дасць ім дадатковы прыбытак», — падкрэсліў Грыцэвіч.

На пытанне, які сімвал ці вобраз ляжа ў аснову брэнда, ён адказаў: «Я не хачу выдаваць сакрэт, каб праца ўдалася. Не пераходзячы на канкрэтны прыклад, я нагадаю, што ў свой час была праведзена праца па брэндаванні Мінска і іншых гарадоў, але яе вынік быў няўдалым. На гэты момант ёсць ідэя. Але пакуль мы не адпрацуем з замежнікамі, не правядзем інтэрв'ю па ўспрыманні брэнда, як гэта спрацуе, я не хачу загадваць».

Грыцэвіч таксама паведаміў, што ў наступным годзе дэпартамент ставіць задачу па развіцці ўнутранага турызму. «Мы хочам у наступным годзе выйсці на паспяховыя 2013—2014 гады па экспарце турыстычных паслуг, па колькасці турыстаў, якія ўязджаюць да нас. З гэтай мэтай стаіць шмат розных мерапрыемстваў, у тым ліку стварэнне брэнда, каб можна было сябе пазіцыянаваць за мяжой, як гэта робіць таксама Грузія. Або прыняць праграму, як ва Узбекістане, дзе створаны беспрэцэдэнтныя льготы для аб'ектаў размяшчэння, для тураператараў, перавозчыкаў, закладзены велізарныя грошы на развіццё турыстычнай інфраструктуры. Яны хочуць зрабіць сваю краіну турыстычна развітай. Такія ж задачы хацелася б вырашыць і нам у 2017 годзе. Магчыма, за год не атрымаецца, але трэба старацца», — падкрэсліў ён.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому6

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне2

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць