Эканоміка66

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў рэкордна ўпалі

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Беларусі (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, з улікам інфляцыі) за студзень—кастрычнік 2016 года знізіліся на 7,3% у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам, паведаміў Белстат. Гэта самае значнае падзенне за апошнія 22 месяцы.

У цэлым даходы насельніцтва падаюць з 2015 года. Што тычыцца 2016 года, то ў студзені зніжэнне склала 5,4% да студзеня 2015 года, у студзені—лютым — 6,4%, студзені—сакавіку — 6,5%, студзені—красавіку — 6,8%, студзені—маі, студзені—чэрвені і студзені—ліпені — 7%, студзені—жніўні — 7,1%, студзені—верасні — 7,2%.

Між тым Мінэканомікі раней чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, у першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні, а па выніках дзевяці месяцаў — вырастуць на 0,1%, па выніках года — на 0,5%.

17 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску для расійскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасці павелічэння заробкаў у валютным эквіваленце да 500 даляраў. «У 2017 годзе — памерці, але трэба выйсці на 500 даляраў… Я буду рабіць усё для таго, каб мы выйшлі на 500», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, адказваючы ў канцы лістапада на пытанні журналістаў, заявіў, што павышэнне сярэдняга заробку да 500 даляраў у наступным годзе — «гэта вельмі цяжкая задача».

На думку экспертаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах будзе невялікім. «У гэтай пяцігодцы можна разлічваць на вельмі сціплы рост даходаў насельніцтва пры адсутнасці эканамічных рэформаў. І нават калі яны адбудуцца, эфект мы адчуем няхутка, так што і ў гэтым выпадку прарываў у частцы павелічэння даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах чакаць не варта», — лічыць эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.

«У 2016—2020 гадах мяркуецца, што эканоміка будзе расці на лічаныя працэнты. Ніякіх рэсурсаў, каб павышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі, у дзяржавы сёння (ва ўмовах значных выплат па ўнутраных і знешніх даўгах) няма», — мяркуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Згодна з ацэнкай Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця, павелічэнне ў 2017 годзе сярэдняй заработнай платы ў Беларусі да 500 даляраў малаверагоднае, паведаміў раней у інтэрв'ю БелаПАН дырэктар праектнай групы па фінансавых крэдытах ЕФСР Алішэр Мірзоеў. «З нашага пункту гледжання, дасягненне пастаўленай мэты з'яўляецца малаверагодным пры ўмове захавання абвешчанага прынцыпу павышэння заработнай платы суразмерна росту прадукцыйнасці працы», — сказаў ён.

Зыходзячы з гэтага прынцыпу, адзначыў Мірзоеў, выхад на заработную плату ў 500 даляраў запатрабуе росту прадукцыйнасці працы прыкладна на 33% па наяўным валютным курсе, што ў 2,5 разу перавышае вынікі рэкорднага 2004 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць