Эканоміка33

Расплаціцца праз АРІП можна будзе адным клікам

У сістэме АРІП з 20 снежня з'явіцца новая опцыя — магчымасць аплаты паслуг па іх індывідуальным кодзе без пошуку ў дрэве праграмы. Пра гэта перадае БелТА са спасылкай на НКФА АРІП.

Як растлумачылі ў кампаніі, гэта істотна павышае зручнасць і хуткасць правядзення аперацыі. Нагадаем, што беларусы раней насамрэч скардзіліся на цяжкасці з пошукам паслуг у АРІП.

Новая опцыя размешчана ў каранёвым меню дрэва паслуг АРІП. Каб перайсці з пошуку па дрэве паслуг на аплату па кодзе паслугі, карыстальнікам сістэмы неабходна будзе вызначыцца са спісам тых паслуг, якія яны перыядычна аплачваюць, адзін раз даведацца іх коды і ў далейшым уводзіць іх пры аплаце.

Гэта значыць, для аплаты па-новаму будзе дастаткова дадаць «аплата ў АРІП па кодзе паслугі», а далей увесці код і аплаціць.

Азнаёміцца з кодамі паслуг можна на сайце raschet.by ў раздзеле «плацельшчык / Пошук па паслугах і плацяжах». Для гэтага неабходна знайсці паслугу, якая вам цікавіць, і выпісаць код, які паказаны пасля яе назвы.

Як мы пісалі раней, калі плацёж у АРІП сышоў не туды, то самы просты і аптымальны спосаб вырашыць такую праблему — адмяніць аперацыю ў дзень яе здзяйснення. Трэба патэлефанаваць у кантакт-цэнтр АРІП па тэлефоне 141 і паведаміць нумар аперацыі ў сістэме, які ўнікальны сам па сабе і паказаны на чэку. Там даведаюцца статус аперацыі і паведамяць, ці магчыма яшчэ вяртанне грошай пры памылкова праведзеным плацяжы. Як правіла, банкі пералічваюць грошы на наступны дзень пасля плацяжу.

Каментары3

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць