Туніскія ўлады ў суботу, 24 снежня, паведамілі аб затрыманні трох мужчын, якія падазраюцца ў саўдзеле ў арганізацыі тэракту ў Берліне.
Адзін з затрыманых з'яўляецца пляменнікам меркаванага тэрарыста Аніса Амры, забітага ў пятніцу, 22 снежня, у Мілане падчас перастрэлкі з італьянскімі паліцэйскімі.
Затрыманым ад 18 да 27 гадоў. Пляменнік Аніса Амры прызнаў, што быў у кантакце са сваім сваяком з дапамогай месенджара на смартфоне, і той патрабаваў ад яго паклясціся на вернасць групоўцы «Ісламская дзяржава».
Меркаваны тэрарыст, паводле яго слоў, некалькі разоў пераводзіў пляменніку грошы. Міністэрства ўнутраных спраў Туніса называе траіх затрыманых «тэрарыстычнай ячэйкай», абясшкоджанай каля горада Кайруан. Менавіта ў Кайруане, які лічацца адным з цэнтраў салафізму, пражываюць сваякі Аніса Амры.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары