Грамадства1212

МЗС Літвы ўручыла ноту паслу Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы ў чацвер уручыла ноту паслу Беларусі ў краіне Аляксандру Каралю з просьбай як мага хутчэй даць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт на Беларускай АЭС, звязаным з корпусам рэактара, паведаміла прэс-служба літоўскага замежнапалітычнага ведамства, піша Delfi.lt.

Пасол А. Кароль, Delfi.lt

У дакуменце МЗС просіць расследаваць гэты інцыдэнт і праінфармаваць Літву, суседнія дзяржавы і Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі (МАГАТЭ) аб выніках расследавання. У ноце выказваецца велізарная заклапочанасць у сувязі з паўторам інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС, пра якія Літва дазналася не з афіцыйных крыніц Беларусі, а са СМІ.

Паводле паведамленняў беларускіх СМІ, у панядзелак недалёка ад чыгуначнай станцыі Слаўнае ў Талачынскім раёне корпус новага рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі чыгункі.

МЗС Літвы у ноце паўторна запатрабавала ад Беларусі ў тэрміновым парадку склікаць у поўным аб'ёме місію МАГАТЭ па ацэнцы пляцовак, якая і павінна ацаніць прыдатнасць пляцоўкі Астравецкай АЭС для будаўніцтва, а таксама крытэрыі яе выбару; на падставе падпісанага ў 2011 года пагаднення з Еўрапейскай камісіяй правесці вычарпальныя тэсты па ацэнцы рызыкаў і ўстойлівасці па метадалогіі ЕС і пры ўдзеле міжнародных экспертаў, а таксама стварыць міжнародную камісію экспертаў, як прапаноўваў Камітэт па рэалізацыі канвенцыі Espo ААН каб было старанна вывучана адпаведнасць праекта Астравейкай АЭС палажэнням канвенцыі.

Дадзены інцыдэнт, па звестках МЗС Літвы, ужо шосты вядомы Літве на Астравецкай АЭС.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі5

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць