Свет1010

Парашэнка: У 2016-м загінулі 211 украінскіх вайскоўцаў

На працягу 2016 года на Данбасе загінулі 211 вайскоўцаў узброеных сіл Украіны. Пра гэта ў Марыупалі 31 снежня заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе pravda.com.ua.

«Цягам толькі гэтага года 211 ваеннаслужачых ВСУ аддалі сваё жыццё за мір і свабоду», — заявіў Парашэнка. Ён пасмяротна ўзнагародзіў званнем Герой Украіны 21-гадовага Мікіту Яравога, які загінуў у баі ў пасёлку Луганскае.

Таксама Парашэнка абвясціў пра адкрыццё ў Марыупалі абноўленага назіральнага пункта. «Ён абсталяваны найноўшай сістэмай выяўлення, папярэджвання і ідэнтыфікацыі цэлі», — сказаў Парашэнка. Паводле яго, плануецца ўстаноўка яшчэ 5 такіх комплексаў, якія «бачаць паветра, ваду і зямлю».

Ён таксама паведаміў, што ў суботу падчас яго знаходжання ў раёне Шырокіна ў 4 км ад дэлегацыі адбыўся абстрэл і спроба штурму:

«Мы маем справу з расійскім ворагам, у якога нічога святога, нават Раства. Ніякай цішыні, пра якую дамовіліся ў Мінску, так і не наступіла. Нават цяпер, калі мы былі каля Шырокіна ў 4 км ад нас быў артылерыйскіх абстрэл і спроба штурмавых дзеянняў».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв30

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах2

Трамп пахваліў пінжак і рассыпаўся ў кампліментах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць