Свет1010

Трамп не ўпэўнены, што яму ўдасца наладзіць адносіны з Пуціным

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на першай пасля выбараў прэс-канферэнцыі дапусціў, што яму не ўдасца наладзіць адносіны з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Аднак ён спадзяецца на гэта і спакойна ставіцца да расійскіх кібератак, піша ВВС.

Getty

«Калі Пуціну падабаецца Дональд Трамп, я лічу, што гэта актыў, а не абавязацельства, бо ў нас жудасныя адносіны з Расіяй», — сказаў Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў на першай пасля лістападаўскіх выбараў прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку.

Да гэтага часу Трамп адказваў на пытанні, у тым ліку ў сувязі з магчымым умяшаннем Расіі ў выбарчую кампанію ў ЗША, выключна ў сваім твітары.

«Я не ведаю, ці ўдасца мне зладзіць з Уладзімірам Пуціным. Я спадзяюся, што змагу. Але ёсць вялікая імавернасць, што не змагу», — заявіў Трамп на фоне паведамленняў аб тым, што расійскія спецслужбы маглі збіраць кампрамат не толькі на яго суперніцу на выбарах Хілары Клінтан, але і на яго самога.

Каментуючы высновы спецслужбаў ЗША аб датычнасці расійскіх уладаў і асабіста Пуціна да кібератак і ўмяшанні ў амерыканскую выбарчую кампанію, Трамп заявіў, што хакерскія атакі ажыццяўляе не толькі Расія, і паабяцаў прыняць меры па абароне краіны ад хакерскіх нападаў.

«У нас ёсць найлепшыя ў свеце спецыялісты па камп'ютэрных тэхналогіях. Мы будзем працаваць над тым, каб забяспечыць абарону», — сказаў ён.

Трамп таксама сказаў, што супрацоўніцтва з уладамі Расіі можна наладзіць у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць