Свет88

Венгерскай журналістцы далі тры гады ўмоўна за падножку бежанцу

Суд венгерскага горада Сегед прысудзіў былога рэпарцёра мясцовага тэлеканала N1 Петру Ласла, якая ставіла падножкі мігрантам, да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, піша varlamov.ru са спасылкай на мясцовы рэсурс Index.hu. Яе прызналі вінаватай у хуліганстве і парушэнні агульнапрынятых нормаў.

У судзе журналістка спрабавала даказаць, што дзейнічала несвядома, спрабуючы абараніць сябе, але суд гэтыя довады не прыняў. Ласла заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

Інцыдэнт адбыўся ў верасні 2015 года ў венгерскім горадзе Рэске непадалёк ад мяжы з Харватыяй, дзе Ласла разам з іншымі журналістамі здымала сюжэт пра бежанцаў. Карэспандэнт нямецкага тэлеканала RTL Штэфан Рыхтэр апублікаваў відэа, на якім відаць, як Ласла нібыта ставіць падножку мігранту з дзіцем на руках, які ўцякаў ад паліцэйскіх. Гэты ролік выклікаў шырокі грамадскі рэзананс.

Затым былі апублікаваныя яшчэ некалькі відэа. На некалькіх з іх было выразна відаць, што Ласла на самай справе мужчыну з дзіцем не чапала. Мяркуючы па ўсім, мігрант упаў з-за паліцэйскага, які схапіў яго. Менавіта на яго мужчына і лаяўся пасля падзення.

Але быў і іншы ролік, на якім відаць, як Ласла б'е нагой двух мігрантаў, што бягуць ад паліцыі — спачатку хлопца, а потым дзяўчынку. Нягледзячы на ўдары, уцекачы працягнулі бегчы.

Пры абвяшчэнні вердыкта суддзі падкрэслілі, што дзеянні рэпарцёркі сталі «парушэннем агульнапрынятых нормаў». Аргумент адвакатаў з нагоды спробы Ласла абараніцца ад бягучага натоўпу з некалькіх сотняў чалавек быў адхілены. Сама падсудная, не стрымаўшы слёз, заявіла, што пасля таго, што здарылася, неаднаразова атрымлівала пагрозы ў свой адрас, стаўшы ахвярай «кампаніі нянавісці».

У канцы верасня 2015 года СМІ паведамілі, што гэты ўцякач з дзіцем на руках — Асама Абдул Махсэн — з'яўляецца баевіком тэрарыстычнай арганізацыі «Джэбхат ан-Нусра», але сам мужчына гэтую інфармацыю адпрэчыў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць