Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Каірскім міжнародным аэрапорце, перадае карэспандэнт БелТА.
Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў міністр па справах турызму Егіпта Махамед Ехіа Рашыд.
Чакаецца, што сёння Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпта. На наступны дзень ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам гэтай краіны, а таксама возьме ўдзел у беларуска-егіпецкім дзелавым форуме.
Каментары