Улада22

Ганна Канапацкая правяла «экалагічную» грамадскую прыёмную. Наступную яна прысвяціць адукацыі

Фота Сяргея Балая, БелаПАН.

14 чалавек наведалі ўпершыню арганізаваную тэматычную прыёмную дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай. Прыёмная працавала 15 студзеня ў Мінску, перадае БелаПАН.

Паводле слоў старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, Канапацкая прыняла «ў асноўным людзей, якія прапаноўвалі ініцыятывы або закраналі персанальныя праблемы, звязаныя з экалогіяй».

Дзевяць чалавек прыняла сама дэпутат, яшчэ пяць — яе памочнікі.

«Некалькі чалавек прыйшлі з прапановай змены зямельнага заканадаўства. Таксама былі прадстаўнікі «зялёнага» руху, якія прапаноўвалі глабальную позву, што можна зрабіць у маштабах краіны па экалагічнай праблематыцы. Таксама прыязджалі людзі з Салігорска і Смаргоні па экалагічнай праблематыцы рэгіёна», — сказаў Лябедзька.

Практыку правядзення тэматычных прыёмных палітык лічыць «больш чым эфектыўнай».

«Мы прааналізуем прапанаваныя ініцыятывы, выпрацуем план дзеянняў. Папярэдне мы можам выступіць з ініцыятывай стварэння некалькіх груп па падрыхтоўцы законапраектаў, якія тычацца паправак у зямельнае заканадаўства, утылізацыі смецця, стварэння зялёных зон у гарадах. Правядзем некалькі круглых сталоў па гэтых тэмах, будуць накіраваныя дэпутацкія запыты ў розныя міністэрствы», — адзначыў палітык.

На думку Лябедзькі, правядзенне тэматычных прыёмаў дапаможа стварыць камунікацыю з выбаршчыкамі і экспертнай супольнасцю.

Плануецца, што наступная тэматычная прыёмная адбудзецца 12 лютага, на ёй будуць абмяркоўвацца пытанні адукацыі.

Канапацкая балатавалася па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97 Мінска і перамагла, набраўшы, паводле афіцыйных даных, 23,7% галасоў выбаршчыкаў.

Каментары2

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць