Учора «Цмокі» ў матчы пятага тура другога этапа баскетбольнага турніру Кубак ФІБА перамаглі ў Мінску венгерскі «Керменд» з лікам 91:84.
Але французскі «Нантэр» нанёс паражэнне ізраільскаму клубу «Бней Герцлія» 109:71. Перамога французаў пазбавіла «Цмокі-Мінск» за тур да фінішу шанцаў на выхад у плэй-оф, піша Прессбол.
Група «N»: Нантэр - 9 ачкоў (5 гульняў), Керменд - 8 (5), Цмокі — 7 (5), Бней Герцлія - 6 (5).
У накаўт-раўнд выйдуць пераможцы квартэтаў, а таксама дзве лепшыя каманды, якія занялі другія месцы.
Каментары