Расійскія спецыялісты падрыхтавалі праект новай канстытуцыі Сірыі, заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па Сірыі Аляксандр Лаўрэнцьеў.
Лаўрэнцьеў заявіў, што праект канстытуцыі быў перададзены на вывучэнне сірыйскай узброенай апазіцыі, рэакцыі якой чакае Расія.
«Хачу асабліва падкрэсліць: намі гэта было зроблена выключна па той прычыне, што мы хочам паскорыць гэты працэс і надаць гэтаму нейкі дадатковы стымулюючы імпульс, ніякім чынам не ўмешваючыся ў сам працэс разгляду і прыняцця канстытуцыі», — цытуе спецпрадстаўніка РІАН.
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары