Надвор'е

Сырое і туманнае надвор'е будзе ў Беларусі ў выходныя

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«У выходныя панаваць будуць цёплыя і вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання. У такой сітуацыі ў рэгіёне захаваецца пераважна воблачнае надвор'е», - растлумачыў сіноптык.

У суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж), прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 5, днём будзе ад мінус 2 да плюс 3. У Мінску істотных ападкаў не чакаецца. Магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ноччу будзе ад нуля да мінус 2, днём - ад нуля да плюс 2.

У нядзелю ноччу без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па захадзе, пройдуць невялікія ападкі. Магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да 7 марозу, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 9. Днём прагназуецца ад мінус 4 да плюс 2. У Мінску ў другой палавіне дня магчымы невялікі мокры снег, слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу будзе 2-4 марозу, днём - ад нуля да мінус 2.

Ноччу ў панядзелак Беларусь будзе знаходзіцца на заходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Варонежскай вобласцю, днём з поўдня Балтыкі на паўночны захад краіны перамесціцца франтальны раздзел. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна ў паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах пройдзе невялікі снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ноччу прагназуецца 1-8 градусаў ніжэй за нуль, днём - ад мінус 5 да плюс 1. У паўднёва-ўсходніх раёнах ноччу пры праясненнях будзе да мінус 11, днём - 6-8 марозу.

У Мінску ў панядзелак пройдзе невялікі снег. Чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра складзе ад 3 да 5 градусаў марозу.-

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі47

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам1

«На працы сказалі насіць парык». Як беларуска з маленства жыве з алапецыяй2

«Палова заробку — дзяржаве і высокія цэны ў крамах». Чаму айцішнікам добра і дрэнна ў Венгрыі6

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць