
Былая супрацоўніца нацысцкай адміністрацыі Брунгільда Помзель памерла ў Мюнхене ва ўзросце 106 гадоў.
Помзель была асабістым сакратаром галоўнага ідэолага НСДАП і міністра прапаганды Ёзэфа Гебельса. Толькі ў сталым узросце яна стала ахвотна дзяліцца ўспамінамі пра сваю працу, піша Бі-бі-сі.
Пры гэтым Помзель сцвярджала, што нічога не ведала пра канцлагеры і Халакост у цэлым, калі працавала на пасадзе, і пасля, паводле яе словаў, яе мучыла пачуццё віны.
Па словах Помзель, Германія часоў Трэцяга Рэйху жыла «як быццам пад заклёнам», а масавыя забойствы паводле расавай прыкметы былі «сакрэтам, які строга ахоўваўся».
Помзель належыць фраза пра «высакародную элегантнасць» міністра прапаганды на працы ў бюро. «Але ў публічных выступах ён ператвараўся ў лютага карліка», — дадае яна.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары