Грамадства1414

Указ Трампа аб мігрантах крыху ўскладніў выдачу віз беларусам

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску абвясціла пра змены ў працэдуры звароты па візы, гаворыцца на старонцы прадстаўніцтва ў фэйсбуку.

У многіх амерыканскіх аэрапортах праходзяць акцыі пратэсту супраць указа Трампа. На фота AFP акцыя пратэсту ў зоне прылетё Вашынгтонскага аэрапорта імя Далеса.

У сувязі з напружанасцю ў амерыканска-беларускіх адносінах звяртацца па візы, у тым ліку ўпершыню, трэба было пераважна ў прадстаўніцтвы ЗША за межамі Беларусі. Але ў Мінску можна было падаць на абнаўленне візы. Цяпер правілы крыху ўскладняюцца.

Як паведамляе Амбасада ЗША ў Мінску, для заяўнікаў, якія абнаўляюць візы: абнавіць візы ў Мінску могуць толькі тыя, чые візы скончыліся менш за 12 месяцаў таму (раней тэрмін складаў 3 гады і 10 месяцаў). Усе астатнія ахвотныя абнавіць свае візы, чые візы скончыліся больш за 12 месяцаў таму, павінны звяртацца па абнаўленне віз у амбасады ЗША ў іншых краінах.

Дадзенае правіла не датычыцца пастаянна пражываючых у Рэспубліцы Беларусь асобаў, якiя звяртаюцца па візы ў наступных катэгорыях:

дыпламатычныя візы (візы катэгорый А і G),

студэнцкія візы (катэгорыі F і M);

візы наведвальнікаў па абмене (катэгорыя J) — апроч віз па праграме «Летняя праца і падарожжы»;

візы для гасцей дыппрадстаўніцтва (сваякі беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у беларускіх дыпламатычных місіях у ЗША),

паездкі і праграмы, фундаваныя урадам ЗША;

заявы ад асоб старэйшых за 70 гадоў, якія збіраюцца наведаць ЗША з мэтай турызму, наведвання сяброў, сваякоў і г. д;

рабочыя візы катэгорый P (артысты, спартсмены і да т.п.) і O (работнікі з выдатнымі здольнасцямі), якія выдаюцца на аснове ухваленай петыцыі.

Пасольства рэкамендуе звяртацца па неіміграцыйныя візы ў пасольствы ЗША ў Маскве, Пецярбургу, Кіеве, Варшаве, Вільні, Рызе.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

У адносінах бывае чатыры віды хлусні — але фінал адзін і той жа5

Мінчук зламаў шыю падчас адпачынку ў Пружанах1

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд10

Мінскія ўлады паказалі, як утылізуюць кінутыя машыны ВІДЭА1

«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу11

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА3

Бяляцкі: Далучэнне да Еўрасаюза — гэта не пытанне «хачу — не хачу», гэта пытанне выжывання беларусаў як народа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць