Грамадства55

Штрафы за неналежную рэкламу лекаў хочуць павялічыць

У 2016 годзе 54% парушэнняў рэкламнага характару тычыліся публікацый у інтэрнэце. У мінулым і ў пачатку гэтага года было заблакавана чатыры сайты, якія прадаюць прэпараты пад выглядам лекавых, і яшчэ два — па продажы бальнічных лістоў, распавялі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта піша tut.by.

Па законе, лекі ў Беларусі можна прадаваць толькі ў аптэках. Рэалізацыя прэпаратаў, у тым ліку БАДаў, праз інтэрнэт незаконная, падкрэсліла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Равуцкая.

Аднак менавіта інтэрнэт застаецца галоўнай крыніцай распаўсюджвання фальшывых лекаў. Часцей за ўсё рэкламуюць сродкі для пахудзення і павышэння патэнцыі.

— Абяцаюць вярнуць зрок, мужчынскую сілу, выключаючы цяжкасці на шляху да выздараўлення. Чалавек на гэта купляецца, таму што гатовы да цуду, калі, седзячы на канапе можна ачуняць. Часцяком такія прэпараты каштуюць велізарных грошай, маюць пабочныя дзеянні і разлічаныя на людзей пажылога ўзросту. Але па прэпарат трэба ісці толькі да доктара. Тое, што прадаюць у інтэрнэце, гэта не булачка, а, можа быць, яд, і наступствы могуць адбіцца не адразу, — патлумачыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

Па словах спецыялістаў, фармацэўтычная інспекцыя маніторыць такога роду рэкламу і апавяшчае МАРГ, а таксама МУС — як у выпадку з рэкламай псіхатропных рэчываў пад выглядам лекаў.

— З'яўляюцца аб'явы, сайты пра цудадзейныя сродкі. Вось нядаўна майму суседу кінулі ў паштовую скрыню рэкламу пад выглядам газеты «Дзіўная сіла прыроды», дзе абяцаюць неймаверныя рэчы, нават друкуюць інтэрв'ю з пажылымі людзьмі, якія нібыта вылечыліся ад цукровага дыябету кропелькамі. На паверку аказваецца, што ніякіх інтэрв'ю не было. Такая рэклама па-за законам, немагчыма кантраляваць якасць такіх сродкаў, умовы захоўвання і даваць гарантыі. Больш таго, у інтэрнэце прадаваўся прэпарат для пахудзення, забаронены да выкарыстання ў нашай краіне. Вытворца і сам зняў яго з вытворчасці, бо прэпарат выклікае ўскладненні: кепска дзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму. Пытанне, хто тады прадае такі прэпарат?

У ведамстве растлумачылі, што аб'явы на форумах або ў сацыяльных сетках аб продажы набытых у аптэцы, але не выкарыстаных лекаў таксама з'яўляюцца рэкламай. Чалавек, які размясціў такую аб'яву, можа быць аштрафаваны на суму ад 5 да 30 базавых велічынь. Калі прэпарат аддаецца бясплатна, рэкламай гэта ўжо не будзе. Але ў Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу, што ў такім выпадку ніхто не можа гарантаваць, ці адпавядае прэпарат ўпакоўцы і ці не нанясе ён шкоды.

Начальнік сектара кантролю за рэкламай упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык нагадала, што за размяшчэнне незаконнай рэкламы прадугледжаная таксама адміністрацыйная адказнасць і ўладальніка сайта, і рэкламадаўца.

ІП выплачвае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь, юрыдычная асоба — ад 20 да 50 базавых велічынь.

Па словах Іны Гаўрыльчык, цяпер абмяркоўваецца павышэнне памеру штрафаў за неналежную рэкламу, у тым ліку для фізічных асоб.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск3

Спрабуючы абысці канкурэнтаў, Google прэзентуе новую, больш танную мадэль штучнага інтэлекту1

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць