Грамадства2727

«Анлайнер» злавіў фірму Кур'яна на плагіяце відэа. Кур'ян: «Калегі маглі б паставіцца з разуменнем»

Журналіст сайта onliner.by Аляксей Носаў апублікаваў у сваім фэйсбуку тэкст, у якім абвінавачвае вядомага тэлевядучага Дзяніса Кур'яна ў плагіяце відэа «Анлайнера». 

«Ёсць у краіне даволі вядомы тэлевядучы Дзяніс Кур'ян, валодае студыяй відэавытворчасці «Promofilm», дзе ён выканаўчы прадзюсар, — піша Носаў. — Здымаюць розныя прома-ролікі за немалыя грошы. І вырашыў я азнаёміцца з іх рэзюмэ. Уключаю ролік пра кар'ер у Мікашэвічах і бачу там свае кадры, якія мы на «Анлайнеры» здабывалі больш за месяц для рэпартажу. Карацей, вось пара скрыншотаў для параўнання. Хлопцы з «Промафільма» робяць сваю работу так «якасна», што проста крадуць чужыя відэа для камерцыйных мэтаў. Абрэзаць лагатып, зрабіць колеракарэкцыю, і ўсё — матэрыял аўтарскі». 

На пададзеных кадрах сапраўды фрагменты з відэа «Анлайнера», на якіх адлюстраваны працэс падрыву парод. 

Пры гэтым, як вынікае з прайса на сайце «Промафільма», цана на самы танны ролік пачынаецца ад 5 тысяч рублёў, на самы дарагі дасягае 20 тысяч і вышэй.

Што змусіла Кур'яна зарабляць на чужой рабоце? 

Як запэўнівае сам Дзяніс, сітуацыя пададзеная не зусім карэктна, і «трэба разбірацца». 

«Справа ў тым, што гэтае прадпрыемства, для якога мы рабілі ролік, раней пусціла на сваю тэрыторыю іншую здымачную групу, якая і зняла гэты выбух — гаворка ўвогуле ідзе пра 10 «чужых» секунд у 6-хвілінным відэа. І лагічна, што прадпрыемству гэтыя кадры спадабаліся, яны хацелі іх выкарыстаць у сваім іміджавым роліку. І яны нам гэтыя кадры прадаставілі з дазволам іх выкарыстаць. Чыё гэта відэа, я не ведаў. Умоўна, яно можа быць знятае і рабочым на мабільны. Ну мы іх і выкарысталі. І цяпер, вядома, мы дамо асобную спасылку на аўтара. Але мне здавалася, што калегі могуць паставіцца да гэтага з разуменнем, а не раздзьмуваць сенсацыю. Гаворка пра тое, што яны знялі гэта не на вуліцы, дзе кожны мог зняць, а на тэрыторыі прадпрыемства, якое выдала адмысловы дазвол на знаходжанне пры працэсе, які адбываецца пару разоў на год. Мы самі фізічна не маглі гэта зняць, але замоўца хацеў бачыць гэтыя кадры», — сказаў Кур'ян. 

Кіраўніцтва ж «Анлайнера» пакуль вызначаецца са сваёй рэакцыяй на факт плагіяту. 

Каментары27

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць