Грамадства6161

Новым госцем клуба Алексіевіч стане літоўка, якая напісала кнігу пра суўдзел суайчыннікаў у Халакосце

На трэцім пасяджэнні Інтэлектуальнага клуба нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч выступіць літоўская пісьменніца Рута Ванагайце. Яе кніга «Нашы» («Mūsiškiai») пра тое, як літоўцы знішчалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, літаральна падзяліла краіну надвое. Ад пісьменніцы адвярнуліся сябры, а тыя, хто хацеў бы, каб пра нязручную тэму згадвалі як мага радзей, абвінавачвалі Руту ў здрадзе Радзіме. Яна ведала, што так будзе — і ўсё ж давяла сваё даследаванне да канца.

lrt.lt

«Ведаю, што Літва не чакала гэтую кнігу, — сказала Ванагайце ў адным інтэрв'ю. — Таму і напісала яе».

Апанентам літоўскай пісьменніцы будзе беларускі даследчык Аляксей Літвін.

Гэта навуковец, які вывучае партызанскі рух, дзейнасць паліцаяў. Як тут усё адбывалася, што адбывалася, — распавядае Еўрарадыё Святлана Алексіевіч. — Хто ўсё ж такі забіваў габрэяў? У нас такі ідэалізаваны вобраз прысутнічае, быццам бы не, [не беларусы]. Але навукоўцы кажуць, што гэта няпраўда».

Лекцыя адбудзецца 2 сакавіка — на гэты раз не ў «Галерэі TUT.by», а ў амбасадзе Літвы. Але на колькасць ўдзельнікаў гэта не паўплывае: Святлана Аляксандраўна распавядае Еўрарадыё, што да ўдзелу будуць запрошаныя каля 150 чалавек.

«Мы хацелі б знайсці большую пляцоўку, хаця б на 300 чалавек. Але пакуль гэта складана, пакуль шукаем. Гэтым разам будуць спісы, але далей 50 месцаў плануем даць у свабодную рэгістрацыю», — кажа пісьменніца. Як тэхнічна будзе рэалізаваная рэгістрацыя, пакуль невядома. «З аднаго боку, я не хацела б, каб гэта быў міжсабойчык. А з іншага боку, не хацела б, каб набегла нейкая мітынговая публіка, і не атрымалася інтэлектуальнай размовы. Пакуль мы шукаем фармат», — дадае нобелеўская лаўрэатка.

Дрэнная навіна для тых, хто не патрапіць на трэцяе пасяджэнне інтэлектуальнага клуба: яно не будзе транслявацца ў інтэрнэце. Але лекцыю Руты Ванагайце запішуць на відэа і неўзабаве апублікуюць у сеціве.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць