Свет1616

Брата Кім Чэн Ына забілі ў аэрапорце Куала-Лумпура, накінуўшы на галаву атручаную хустку

Паліцыя Малайзіі пацвердзіла паведамленні аб забойстве Кім Чон Нама, брата лідара КНДР Кім Чэн Ына.

У паліцыі распавялі, што невядомая жанчына падышла да Кім Чон Нама ў зоне вылету міжнароднага аэрапорта Куала-Лумпура і накінула яму на галаву хустку, прапітаную нейкай вадкасцю.

Брат паўночнакарэйскага лідара адчуў паленне ў вачах. Яму паспрабавалі аказаць дапамогу ў аэрапорце, пасля чаго адправілі ў бальніцу. Па дарозе Кім Чон Нам памёр.

Забойства адбылося каля 8 гадзін раніцы 14 лютага па мясцовым часе. Кім Чон Нам збіраўся сесці на рэйс у Макаа.

Раней паўднёвакарэйскі тэлеканал Chosun паведаміў, што Кім Чон Нам быў атручаны з дапамогай іголак з атрутай. Паведамляецца, што на яго напалі дзве жанчыны, яны змаглі збегчы з месца злачынства.

Крыніца Бі-бі-сі, знаёмая з сям'ёй нябожчыка, пацвердзіў, што прычынай смерці Кім Чон Нама стала атручванне.

Кім Чон Ын са сваім бацькам Кім Чэн Ірам у 1981 г.

Старэйшы сын Кім Чэн Іра лічыўся адным з прэтэндэнтаў на месца лідара Паўночнай Карэі. Аднак у Кім Чон Нама ўзніклі канфлікты з бацькам пасля няўдалай спробы ў 2001 годзе трапіць у Японію па падробленым пашпарце.

У выніку пераемнікам стаў іншы сын - Кім Чэн Ын, які ўзначаліў Паўночную Карэю пасля смерці бацькі ў снежні 2011 года.

У апошнія гады Кім Чон Нам не з'яўляўся ў Паўночнай Карэі. Паведамляецца, што вялікую частку часу ён праводзіў у кітайскім Макаа.

Кім Чон Нам быў вядомы як прыхільнік рэформаў у краіне. У адным з інтэрв'ю японскай газеце ён заявіў, што выступае супраць перадачы ўлады ў Паўночнай Карэі ў спадчыну.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе14

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе14

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць