Спорт1616

«Сетанта спорт»: Матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі павінны каментавацца па-беларуску

Кіраўнік прадстаўніцтва тэлеканала «Сетанта-Спорт» у Беларусі Усевалад Маёраў заявіў пра планы паказваць матчы на беларускай мове. Пра гэта піша Трыбуна.

«Цяпер у нас ідзе такая галоўная думка, што матчы беларускага чэмпіянату павінны суправаджацца каментарамі на беларускай мове. Гэта ж пэўная фішка. На «Беларусь 5», напрыклад, адзінкі здольныя гэта зрабіць. Пры адборы нашых каментатараў адным з прыярытэтаў будзе ўменне добра размаўляць на беларускай мове. Ва ўсякім выпадку, да гэтага трэба рухацца.

Браць каментатараў з «Беларусь 5»? Напэўна, будзе правільна, калі мы прывабім новыя твары. Упэўнены, знойдзем галасы. «Сетанта» знайшла з Беларусі каментатараў у Ірландыю. Няўжо мы на месцы не зможам гэта зрабіць? Ёсць вялікая колькасць нармальных хлопцаў, якія добра валодаюць як спортам, так і мовай. Тут ужо пытанне спецыфікі: проста ведаць спорт — мала. Трэба ўмець яго данесці».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт9

Не вылівайце ваду з-пад бульбы. Вось шэсць спосабаў з толкам яе выкарыстаць2

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод1

Нарвегія стварае «Tinder для навукоўцаў і бізнэсу». Урад будзе аплачваць «першае спатканне»2

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць