Грамадства3333

Саюз беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтр прыраўнялі да дармаедаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускі ПЭН-цэнтр нечакана не ўвайшлі ў лік 13 творчых саюзаў, вызначаных Міністэрствам культуры. Адпаведная пастанова за 30 студзеня ў 2017 года ўступіла ў сілу 17 лютага, за тры дні да моманту, калі беларусам трэба заплаціць «падатак на дармаедства» за 2015 год.

Дагэтуль сябры ўсіх творчых саюзаў былі вызваленыя ад скандальнага падатку, у тым ліку і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Па словах яго старшыні Барыса Пятровіча, падатковая не мела прэтэнзій да сяброў саюза:

«Па прапанове Міністэрства па падатках мы ім даслалі спіс сяброў нашага саюза і яны разаслалі яго па сваіх установах. Да гэтай пастановы Мінкульта Міністэрства па падатках прэтэнзій да сяброў нашага саюза не мела».

Паводле Барыса Пятровіча, саюз мае такія юрыдычныя правы, як і іншыя творчыя саюзы. Напрыклад, як Саюз пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, які ёсць у спісе творчых саюзаў.

Міністэрства культуры збірала спіс творчых саюзаў амаль два гады.

Так выглядае цяпершні спіс творчых саюзаў:

1. Грамадскае аб'яднанне «Беларуская гільдыя акцёраў кіно».

2. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз архітэктараў».

3. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз дызайнераў».

4. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз журналістаў».

5. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз кінематаграфістаў».

6. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз кампазітараў».

7. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў».

8. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

9. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

10. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў».

11. Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз мастакоў».

12. Грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

13. Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва».

Каментары33

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць