Украінскі сайт «Інфармнапалм» апублікаваў фотаздымкі з нядаўняга з'езду «Саюза дабраахвотнікаў Данбаса», дзе прысутнічаў шэраг найбольш адыёзных асобаў з ліку расійскіх тэрарыстаў.
Хэдлайнерам сустрэчы быў высокапастаўлены расійскі чыноўнік Уладзіслаў Суркоў — памочнік прэзідэнта Расіі, былы віцэ-прэм'ер, які лічыцца ідэолагам і распрацоўшчыкам плана агрэсіі супраць Украіны.

Цікава, што некаторыя прысутныя на сустрэчы — неанацыст Аляксей Мільчакоў і кіраўнік «Енот корп» Раман Целянкевіч спрычыніліся да вывазу беларускіх дзяцей на баявы вышкал у Падмаскоўе, а таксама да трэніровак ахвотных беларусаў з Магілёва.
Мільчакоў вядомы сваімі непрыхаванымі неанацысцкімі поглядамі, забойствамі сабак і людзей — на трупах ён нажом выразаў свастыкі.
***
Каментары