Як стала вядома «Нашай Ніве», раніцай 1 сакавіка — недзе каля 10:40, на станцыі метро «Купалаўская» у Мінску памёр чалавек.
«Гэта быў мужчына, яму стала кепска ў вагоне. На станцыі яго вынеслі на платформу, супрацоўнікі метро спрабавалі аказаць яму дапамогу, але чалавек памёр», — патлумачыў прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Прычыны смерці і асоба чалавека пакуль невядомыя.
Каментары