Грамадства88

Увага: кляшчы ўжо прачнуліся і выйшлі на паляванне

Вучань адной са школ звярнуўся да медыкаў са скаргай на ўкус казуркі ў сталічным заапарку 13 сакавіка. Гэта першы выпадак у гэтым годзе, які зафіксавалі ў сталіцы, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна.

«Пік актыўнасці кляшчоў прыпадае на вясновыя месяцы, — расказвае энтамолаг Святлана Шыманская. — Упадабаныя зоны пражывання кляшча: зацененыя і вільготныя лісцяныя і мяшаныя лясы з густым травастоем і падлескам. На чалавека ці жывёлу пераскоквае з раслін на вышыні да метра. А потым паўтары-дзве гадзіны выбірае сабе падыходзячае месца. У чалавека, як правіла, гэта ногі, пахвінная і падпахавая вобласці, спіна, шыя і скура за вушамі. Кляшчы ў Беларусі могуць быць заражаныя ўзбуджальнікамі інфекцыйных захворванняў, часцей за ўсё рэгіструюцца выпадкі Лайм-барэліёзу, радзей — клешчавога энцэфаліту».

Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, медыкі рэкамендуюць правільна апранацца на шпацыр у паркавых зонах і пры паездках у лес. Адзенне павінна быць з доўгімі рукавамі, шчыльнымі манжэтамі. Каўнер трэба зашпільваць, кашулю і майку запраўляць у штаны, а штаны — у шкарпэткі. На галаву абавязкова нацягваць каптур або галаўны ўбор. Рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі абароны (рэпеленты). Пры гэтым трэба трымацца далей ад кустоў і высокай травы і кожныя 1-2 гадзіны абавязкова праводзіць прафілактычны агляд адзення і адкрытых участкаў цела.

Неабходна памятаць, што кляшчоў можна занесці ў дом з кветкамі, ягадамі ці грыбамі. Да ўвагі: чабор і шалфей адпужваюць крывасмокаў.

Калі ўсё ж клешч укусіў, трэба адразу ж звярнуцца да доктара. Калі няма такой магчымасці, паразіта неабходна выдаліць, разгойдваючы за брушка, пінцэтам або пятлёй з трывалай ніткі, накінутай як мага бліжэй да хабатка. Кляшча можна дастаць прадэзынфікаванай іголкай, як стрэмку. Месца ўкусу апрацаваць трохпрацэнтным перакісам вадароду, ёдам або іншым спіртавым растворам. Калі тэмпература паднімецца ці з'явіцца пляма на месцы ўкусу — неадкладна ісці да доктара-інфекцыяніста.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць