Свет1414

Баяздольнасць амерыканскага флоту падрываюць незапланаваныя цяжарнасці

Выкарыстоўваць патэнцыял абодвух палоў нацыянальнай абароны — добрая ідэя, аднак калі гэты працэс робіцца закладнікам палітычных маніпуляцый, ён можа мець нечаканыя адмоўныя наступствы.

Гэтак у сакавіку былі апублікаваныя дадзеныя Пентагона, згодна з якімі 16% жанчын, якія служаць у амерыканскім ваенным флоце, не змаглі адправіцца ў баявыя паходы ці былі спісаныя на бераг у сувязі з цяжарнасцю.

Такім чынам баяздольнасць флоту не толькі не расце, але падае, растуць фінансавыя выдаткі, камандзіры і калегі матросаў-жанчын не ўпэўненыя ў сваіх «баявых сёстрах», якім прыходзіцца тэрмінова шукаць замену.

Праверка знешняга выгляду маракоў і афіцэраў. Фота US Navy.

У цэлым жанчыны нечакана пакідаюць свае пасады на караблях ВМС, каб вярнуцца на бераг, на 50% часцей, чым мужчыны, сведчаць афіцыйныя звесткі.

Акрамя таго, эвакуацыя цяжарнай з карабля, які знаходзіцца ў баявым паходзе, можа каштаваць флоту да $30 000, піша вядомая аўтар кніг пра жанчын у арміі Юдэ Эдэн, якая сама служыла ў Корпусе марской пяхоты ў Іраку.

У 2016 годзе такія пераводы каштавалі Пентагону да $115 мільёнаў, піша stream.org. Цяжка ацаніць зніжэнне баявой гатоўнасці караблёў, якія далёка ад берагу могуць згубіць спецыялістаў, што былі падрыхтаваныя да выканання канкрэтных абавязкаў. Сітуацыя б'е і па маральным духу тых, хто застаецца на караблі.

«Цяжарнасць выключае вас з актыўнай службы прыкладна на два гады. Замены вам няма. У выніку ўсім прыходзіцца працаваць за вас», — адзначыла Юдэ Эдэн. На невялікіх караблях і на падводных лодках сітуацыя можа ўвогуле пераўтварыцца ў «кадравую катастрофу», дадала яна.

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама імкнуўся рэзка павялічыць колькасць жанчын на вайсковай службе, да чаго імкнецца фемінісцкае лобі. Заўвагі многіх прафесійных вайскоўцаў пра магчымыя адмоўныя наступствы для саміх жанчын і для баяздольнасці арміі заставаліся без увагі.

Флот лічыцца адным з найбольш бяспечных відаў узброеных сіл сучасных ЗША, асабліва ў параўнанні з Сухапутнымі войскамі ці Марской пяхотай, якія згубілі больш за 4000 чалавек забітымі падчас баявых дзеянняў у Іраку з 2003 па 2011 год.

Каментары14

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць